Кропка

Жэжэшна-павярхоххапайкавае

Крута весьці дзёньнікі ў фармаце «notes to self» — запіс цікавых думак і жыцьцёвых сытуацый дазваляе назапашваць досьвед і аналізаваць дзеяньні. Някрута, што тады LJ фактычна вывальваецца з жыцьця як неабходны інструмэнт — хапае раскіданых па жыцьці аркушаў і, на крайняк, кантакціку, але выправімся, паспрабуем, прынамсі. %)
Апынаецца, не адказаць на іспыце і атрымаць добрую адзнаку — не мяжа. Можна не рыхтавацца, праспаць на добрыя паўтары гадзіны, не адказаць і атрымаць нават лепшую.
Абутак — несумненнае, неаспрэчнае зло. Але што рабіць, калі асфальт па такой тэмпературы паветра настолькі гарачы, што апякае ногі? Што горш — ледзь не зламаная шчыкалатка ад абутку ці а(за-?)печаныя ступні? %)
Ну і наступны, апошні пункт нашай праграмы — прамежкавыя вынікі патугаў па папярэднім допісе. Collapse ) Прысвоіў усё-такі , та-да, хоць яшчэ й не павесіў.
О, і так. Правазнаўства — определённо love of my life, і нават аднакурсьнікі ня ў стане сапсаваць уражаньняў. Ці гэта толькі пакуль? %))
Кропка

Міліцэйска-мадэльнае

Дублюю ўсё-такі пытаньне і сюды, бо цікава-ж. У сувязі з насьпяваючай канвэрсыяй з аўталегендаўскага ВАЗ 2107 насьпела. «Вот эти ребята» ©:

На здымку выразна бачны ВАЗ 2106 раньней беларускай міліцыі. Судзячы па афармленьні машыны і нашыўках у хлопцаў напрошваюцца наступныя пытаньні:
1. Які гэта ўсё-такі год? Адмежак недзе ’91-’95 (?), але дакладней?
2. Што вісела на машынцы — нешта кшталту ці можа хутчэй падобнае на ? СТБ з другім уведзены ў ’92, але выдавацца нумары грамадзянам пачалі недзе з ’94, калі ня трэба было выяжджаць за мяжу. Якая была сытуацыя зь міліцыяй (бо іншыя службовыя машыны я і ў ’00-х бачыў з радзянскімі шыльдамі)?. Калі наогул міліцэйскія машыны пачалі перафарбоўваць паводле СТБ 1835, як доўга яны яшчэ езьдзілі проста з надпісам «МІЛІЦЫЯ» на борце? Я так разумею, перарэгістрацыя паводле беларускіх стандартаў адбывалася недзе ў той-жа адмежак. Ці?..
Буду дужа удзячны за хоць якія камэнтары датычна — успаміны, сьведчаньні, фатаграфіі, everything will do. Загадзя дзяк. %)
Кропка

Працоўна-палітычнае

Я ненавіджу, калі гарадзкія сьцены псуюць тэґамі і лозунґамі, але чорт вазьмі, надпіс «Ня быць скотам» каля дзьвярэй працы — самае ахібенскае, што магло здарыцца. %)
Кропка

Жабрацка-тэатральнае

Схадзілі ў тэатр на «Венчание», я цяпер думаю, што мне пальцы будуць сьніцца. Але ладна, допіс не дзеля гэтага. %))
Знаеце, што я люблю? Людзей, каторыя просюць грошы на абы-што зь легендамі тыпа «я прыехаў здалёк і мне няма грошай на квіток». Аднойчы прыклад гэткай схэмы быў зьдзейсьнены ў Зялёным Лузе глухім вечарам насупраць Радзянскага райвайскамата з просьбай пра грошы на квіток да Баранавіч (!!), але сёньня, сёньня быў верх мастацкага выкананьня.
Дзьве дзевачкі літаральна напалі з наступным тэкстам: «Мы приехали из Петербурга оформлять документы для больного ребёнка (WTF?!), у нас украли сумочку (ага, менавіта таму ў рукох аловак (асадка?) і нататнік) с деньгами и документами и теперь нам нужны деньги на обратный билет и восстановление документов». Зьвярнуцца яны вырашылі не ў міліцыю (госьці з Расеі, ё, ўлюбёная катэґорыя нашых уладнікаў, яны і сваім артыкулы ўпайваюць, абы толькі маскалёў залагодзіць), а да мінакоў. Кажу «Грошай няма наяўных, ўсё на картцы, нічога не магу, насамрэч». І — о цуда! — стварэньне, што толькі от трэслася ад «плачу» і «гора» пачынае злавацца, зьбягае і крычыць «Правильно говорить „сапраўды“!» Піцерцы, мльо.
Заслона.
Напэўна, да мяне зараз таксама прыбяжыць аўтар гэтай пастановы і пачне крычаць, што «у меня своё видение пьесы и я как хочу, так её и переписываю, не хватало мне, чтобы всякие Спадары Беларусы меня тут говном поливали!!!!1111111»
О, да, ну і трэба-ж шчыльна торбы пры сабе трымаць і кішэні неяк пільнаваць, калі ў вас такое што, будзьце пільныя, спадарства. =) Удачы дзевачкам у наступны раз. %)
тваръ

Адукацыйнае

Апошнім часам выпускнікі Інстытута журналістыкі ўпадабалі скардзіцца на крывавы рэжым, які іх разьмяркоўвае глыбока і надоўга. Можна шмат чаго казаць, але каб іх трасца пабрала, калі кожны з нас плоціць падаткі за тое, каб яны навучаліся, няхай яны адпрацуюць. І я ня бачу нічога страшнага ў тым, каб жыць у Х., у А., ды хоць у Чарнобыльскай зоне, праўда — ўсё прыроды болей, а не затручаны Менск.
Не хапае грошай? Знаходзь падпрацоўкі, публікуйся нарэшце хаця-б, раз ты журналіст, а як усё адно не хапае — ну што-ж, значыць, гаўно ты, а не журналіст, ящетаю.
Дзякуй, палягчэла.
Кропка

Дарожна-нарматыўнае

Сяджу, значыць, перакладаю ПДР. Трэці ці чацьверты дзень па невялічкіх кавалачках, зазіраючы ўва ўсякія харошыя слоўнічкі. І тут тут.бы мяне радуе навінай пра тое, што НЦПІ, аказваецца, зьмясьціў у сябе «неафіцыйны» пераклад, каторы як тую мазь — нават з хлебам есьці няможна, бо «вадзіцель», «уступаць» дарогу, «аўтапоезд» і іншае гаўно. Перакладаць-та я перакладаю і надалей, але дэматывуе, чорт вазьмі.
тваръ

Аўтобуснае

Пакуль людзі не перастануць думаць накшталт «Ай, до Освенцима ещё далеко», ніколі ў Беларусі нармальна нічога ня будзе. Абурэньне, халера яго дзяры. Ах, да, з чарговым падвышэньнем коштаў на мяса, сябры.
Кропка

Дакладнае

Большасць? А што такое большасць?
Гэта усё лухта.
Заўсёды розум мела
толькі меншасць.
Хіба агульнае дабро таго турбуе,
У каго няма нічога? Ці жабрак
Свабоду альбо выбар мае?
Ён павінен
Уладару, што яму плаціць,
голас свой
Заўсёды прадаваць,
каб хлеб ды боты мець.
Не трэба галасы лічыць –
узважваць трэба:
Не выжыве дзяржава доўга тая,
Дзе большасць неразумная перамагае.
Ф. Шылер, драма «Дзімітрый»
Кропка

Дарожнае

Вось як выйшаў зранку з дому — 3 ДТЗ па дарозе на працу. Ў адным зь іх стаўся ўдзельнікам — нейкі кекс на джыпе ўехаў у дупу бацькавай машыне. Гэта я пра што. Культура кіраваньня-та рэч такая, што нам яе трапляе няшмат чамусьці. =/