Надзейка Кропачка (spadar_bielarus) wrote,
Надзейка Кропачка
spadar_bielarus

Дарожна-гарадзкое

Я, вядома, люблю свой горад, але чорт вазьмі, паводзіны камунальнікаў мяне выбешваюць. Бач ты, у цэнтры сталіцы я, каб ня ўпасці і нічога сабе не паламаць, вымушаны карыстацца сваім правам хадзіць па краі праезнай часткі, бо-ж хадзіць па ходніках немагчыма. І бедны будзе той міліцыянт, што паспрабуе дачапіцца, даліпан, я яго чысьціць там прымушу.
Ну і кіроўцы-ж, кіроўцы!.. З той пары, як я сам за стырном, прайшло ўжо досыць часу, але мяне з мудакамі на дарозе гэта ня толькі не прымірыла, а і наадварот — раней я сутыкаўся зь імі толькі на ходніках і пераходах, цяпер-жа я яшчэ й на дарозе іх бачу. І чым далей, тым болей іх паводзіны мне нагадваюць выхадцаў аднога сяльгасу на ўсходняй мяжы радзімы. Можа, праўды хадзіць па вуліцы з малатком, а потым калі што як-бы выпадкова выпускаць яго з рук у бок чарговага дзяўбаграя? Я тут на днях назіраў прыўкрасную сытуацыю, калі адзін кекс на пераходзе, каб мне не саступаць, паспрабаваў аб’ехаць і ледзь не ўпячатаўся ў сустрэчную машыну — ото было-б сьмеху.
Бяда ў тым, што ў нас адназначна няправільная сыстэма выдачы пасьведчаньняў на права кіраваньня машынамі — я столькі недалёкіх блазнаў і неадэкватаў, як за стырном, бачыў пакуль хіба толькі ў ВНУ. І ладна-б гэтыя ідыёты ня рупіліся пра іншых — я гэта разумею, мы ня ў той краіне жывем, дзе варта разьлічваць на ўзаемаветлівасьць, а як ідзе збліжэньне з Расеяй, дык і пагатоў — яны і на ўласную бясьпеку глядзяць скрозь пальцы. Яны ня тое што ня думаюць, што нешта можа здарыцца, яны наогул, выглядае, ня думаюць. «Я упэўнены ў сваім манэўры» — я думаю, самая папулярная думка перад ДТЗ із сьмяротным вынікам. Гэта добра, што дарога памылак не прабачае. Дрэнна, што такая колькасьць левых людзей на ёй можа і каго здаровага галавою падставіць.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments