Надзейка Кропачка (spadar_bielarus) wrote,
Надзейка Кропачка
spadar_bielarus

Мабільна-запчастковае; паштова-каралеўскае

Калі я ўпусьціў у машыне крышачку адсеку для акумулятара ад тэлефона, я ня мог дастаць яе з-пад сядзеньня тры дні, пакуль ня ўзяў лінейку і не паспрабаваў яе адтуль выштурнхнуць. Урэшце дастаў, хоць і з пакутамі.
Але на гэтым расповеды пра мабільныя прыгоды не канчаюцца. Калісьці даўно ў мяне адклеілася ад той крышачкі вакенца, якое прыкрывае аб’ектыў. Я яго нават захаваў і адклаў, толькі куды — ужо ня ведаю. Сёньня раптоўна высьветлілася, што — хто-б мог падумаць! — кнопка джойстыка Nokia 5310 XpressMusic ідэальна становіцца на месца таго вакенца ў Nokia-ж 2700 Classic. Як быццам-бы яна для таго і прызначаная. Наўрад ці яны зрабілі гэта адмыслова, але выйшла займальна.

Але усе гэтыя гісторыі пра тэлефон на самай справе блякнуць перад гісторыяй пра каралеўскую пошту. Я думаю, ўсе тут ведаюць, што гэта такое: , пра каралеўскую пошту Аб’яднанага Каралеўства расказваць шмат ня варта. Але скажыце мне, якога чорта ў рамаўтадараўца Першамайскага раёна іхная спяцоўка?! Я ішоў з гаспадарчай крамы на прыпынак тралейбуса, і пабачыў звычайнага беларускага прыбіральніка з лагатыпам Royal Mail на сьпіне, я нават спачатку падумаў, што ён сам яго туды наляпіў, але-ж не — вось у такой куртцы ён прыбіраў вуліцы: . Гэты горад, ён нясе ў сабе процьму дзіўных рэчаў, паходжаньне якіх уяўляе загадку, і люк з надпісам «Петербуржская телефонная компания» ля Менскай РАУС, як апынулася, — не самая дзіўная зь іх. %)
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments