Надзейка Кропачка (spadar_bielarus) wrote,
Надзейка Кропачка
spadar_bielarus

Вандроўна-фатаграфічнае, pt. 2

У працяг гэтай гісторыі.


Зранку 20га мы выправіліся ў Магілёў.
Трэба сказаць, магілёўцы не шануюць дыякрытычных знакаў:

Чытаецца [м а г’ і л’ э `у с к’ і], не?
Зрэшты, сам горад уразіў хіба адсутнасьцю мапаў у кіёсках. Знайсьціся было няпроста, таму мы нават пабывалі ў вольнай эканамічнай зоне «Магілёў» і ўбачылі «Магілёўліфтмаш»:

У іх яшчэ ля завода была нейкая фірмовая крама. I’m afraid even to think of the things one can sell there.
Ля вакзала сустракаюць дзед з бабай і бульбай.

На той-жа вуліцы разьмешчаная установа з унушальнай назвай —

Ужо сама назва выклікае зьдзіўленьне, але as if that wasn’t enough ля будынку стаіць прыўкрасная скульптурная кампазыцыя:

Мы між сабою, калі згадваем яе, дагэтуль спрачаемся пра тое, што хацеў сказаць аўтар.
Вяртаючыся да тэмы лялечнага тэатру, нельга не згадаць пра пеўня, які, чамусьці, размаўляе па-нямецку:

Яшчэ адным будынкам, на які не атрымалася не зьвярнуць увагу, стаў твор спадара Язэпа Лангбарда, ў якім усе жыхары й госьці сталіцы беспамылкова ўгадваюць роднасьць зь менскім Домам Ураду — Магілёўскі аблвыканкам:


Але ў Магілёве мы прабылі нядоўга, бо горад здаўся не настолькі цікавым, каб заставацца ў ім да вечару. Наогул, каб я здымаў фільм і мне трэба-б быў абстрактны горад без канкарэтных рэферэнцый, я-б паехаў у Магілёў. No offense, магілёўцы.
Паабедаўшы, мы прайшлі назад да месца, дзе спынілі нашу машыну, і, арыентуючыся па такі-набытай бліжэй да канца візыта мапе, выбраліся ў бок Віцебску, далей па памылкова апетай гуртом Алиса М 8/Е 95 (штопраўда, искушённая публика ў курсе, што на час напісаньня песьні Е 105 «Кіркэнэс — Ялта» звалася менавіта Е 95). Ля мяжы Магілёўскай вобласьці вырашылі пакарміць аўто, заехалі на АНС № 14 «Белнафтахіму» ля вёскі Новыя Чамаданы. Чувак зь бензавоза прапаноўваў 20 літраў дызеля па астранамічным кошце ў 6 кЗц/дм3 (на 17.8 % таньней!!), але хрэн яго знае, што там за паліва і ці ня будзе Гэрр Мэрсэдэс плявацца, таму мы ўсё-ж набылі на запраўцы.

Ўяжджалі ў Віцебск мы пад праліўным дажджом, і ліло так, што добра адчувалася: адзін лішні рух стырна — і паляцім. Для мяне засталося загадкай, як чувакі, што абыходзілі нас на 100+ км/гдз, такі-заставаліся на дарозе — хіба што сустрэчная вольная была, то ня трэба было зьбягаць зь яе. Але варта было толькі ўехаць у Віцебск — і дождж спыніўся. Трэба сказаць, я ня быў там даўно і з часу майго апошняга наведваньня ўсё зьмянілася ў дастатковай ступені для таго, каб я феерычна разгубіўся пры ўезьдзе. Зрэшты, спыненьне на стаянцы і прагляд мапы мяне не выратаваў і было вырашана ехаць далей. Вельмі хутка паказаўся праспэкт Фрунзэ, а там ужо ўсё па накатанай — плошча Свабоды, Кіраўскі мост, правы паварот і, нарэшце, вуліца Ільлінскага.
Спынілі машыну на беразе самай Дзьвіны, насупраць вусьця Віцьбы, а самі атрымалі ключ ад пакою ў «Дзьвіне» ВДМУ. Трэба сказаць, я дарэмна яе баяўся. Мілы пакой, толькі што люстэрка ў ванным пакоі разьбітае, таямнічым чынам разьдзяўбаныя ўсе шухляды ў століку пад тэлевізар і ня менш таямнічым чынам налепленая сербская (!!) налепка пра нейкі футбольны клюб на фортку зьнешняй шыбы. Але затое від з вакна вельмі нават нічога:

Ды і зьнізу ўсё гэта выглядае досыць прыстойна:


Сама вуліца Ільлінскага недаўгая — ўсяго два кіламэтры. Але там, напрыклад, у поўнай адзіноце стаіць амаль цацачны Масквіч 2140:

Ці растуць з клумбаў жанчыны:

На Камсамольскай шрыфтом Rodchenko паверх дарожнай разьметкі прапануюць паглядзець:

Сама-ж Камсамольская месцамі красуе прывабнага выгляду шыльдамі:

Калі раптам вы на вуліцы Кірава разгубіцеся, горад падкажа: тэхнічны прыпынак — кнігарня «Сьветач»:

Забрукаваць плошчу ля вакзала станцыі Віцебск — залік.

Віцебскхлебпрам праводзіць конкурс сярод кандытараў. І знаеце, каб я пабачыў гэтую працу, я-б сваю з конкурсу зняў — ну няма, няма шанцаў. %))

На купюры ў 10 кЗц і на іншым баку Кіраўскага моста прытуліўся Тэатар Коласа — знатная галубятня. %)


А за тэатрам мяне чакаў шок:

Гэта гамон, я так лічу.
І нарэшце, апошні віцебскі здымак — ратуша. Я доўга ўглядаўся і так і не зразумеў — гэта мясцовая філія Пізанскай вежы ці ў мяне рукі крывыя?..

Пасьля таго мы яшчэ крыху пашпацыравалі, а тады пайшлі спаць, каб нараніцу даглядзець тое, што не даглядзелі і выправіцца. Зрэшты, па традыцыйнай ранішняй халадэчы шмат мы не наглядзелі і хутка выехалі ў бок Менску. Але пра далейшыя прыгоды будзе пасьля.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments