Надзейка Кропачка (spadar_bielarus) wrote,
Надзейка Кропачка
spadar_bielarus

Вандроўна-фатаграфічнае

Як ужо было сказана тутака, мы пусьціліся ў чароўную вандроўку па ўсходніх абласных цэнтрах Беларусі. Пасьля ўсяго адбылася яшчэ й вандроўка на Нясьвіж праз Новы Сьвержань, і пра гэта ўсё таксама тут. %) Дзякуй, напрыклад, Daimler AG — бязь іхнага прыўкраснага Mercedes-Benz E350 CDI (S211) нічога, відаць, і ня выйшла-б. %) Трэба сказаць, жалезны конь трымаўся малайцом, за ўсю доўгую дарогу не падвёў ні разу, падводзілі толькі нага і рука зь нязвычкі і стомы. То-ж пагналі!
Распачалася вандроўка ранкам 19га жніўня, рыўком на 300 км да Гомелю. Гомель сустрэў нас ня толькі шаноўным fes_by, але і досыць неардынарным «жыхаром» тэатра. Першапачаткова мне было цяжка беспамылкова вызначыць матэрыял, зь якога ён выраблены, хоць цяпер на здымку ён мне такім ужо страшным, трэба прызнаць, і не здаецца. Шкада, праз шкло даць адэкватную адзнаку ўбачанаму ўжо ня так проста:

Акрамя таго, Гомель абсталяваны прыўкраснымі фірмовымі каналізацыйнымі (?) люкамі:

А таксама сьметніцамі-гарматамі:

Сьметніцы гэтыя, на жаль, не страляюць (бо было-б, ведаеце, эфектна), затое чароўна глядзяцца на фоне сапраўдных гармат у нейкім музэі.
Па вуліцы Валатаўской разьмешчаныя прыўкрасныя дамкі з, як паведаміў fes_by, традыцыйнай на Гомельшчыне разьбой на ліштве:

Ну але і Гомельшчыну не абыйшло ня менш традыцыйнае абыгрываньне гэтых прыўкрасаў:

Пасьля наведваньня галерэі Вашчанкі і тамтэйшых душэўных цётачак Гомель здаваўся прыветным і цёплым, але хамаватая сматрыцелька музэю крыміналістыкі папсавала ўражаньні. Трэба сказаць, глядзець у тым музэі няма чаго, калі маеш хоць якое каліўца ўяўленьня пра апэратыўна-сьледчыя мерапрыемствы — ўласна крыміналістыкі датычная там хіба адна шафка з экспанатамі, ўсё астатняе — зброя, сканфіскаваныя тавары, манэкены ў міліцэйскіх строях і падобная хібата. Але затое там бяруць 2 кЗц за права фатаграфаваньня (чаго толькі?) — давялося скарыстацца, калі ўжо ўплочана.

Ролю бязьлітаснага радзянскага копа ўзяў на сябе і fes_by:

Праўда, ён нейкі сумны на здымку — мусіць, каска з пальчаткамі п’юць зь людзей радасьць.
Як і ўва ўсіх прыстойных гарадах, у Гомелі ёсьць рака і набярэжная каля яе (трэба сказаць, ня менш прыстойная):

Набярэжная — носьбіт інфармацыі і прастора для матэматычнага самавыяўленьня. Калі скласьці Элу і Ігара (удвая?), атрымаецца бясконцасьць:

У славуты гомельскі палац мы такі ня трапілі, затое пабачылі «жывёлак» і жывёлак, што там жывуць:

У тамтэйшага лася неверагодна харызматычны позірк:

Акрамя таго ў палацавым парку досыць сымпатычныя шпакоўні:

Падзівіла мяне і арганізацыя кругавога руху — я хоць пра такое і чуў, але бачыў нібы ўпершыню:

А яшчэ ў Гомелі ёсьць дом-гармонік:

Акрамя таго, ў Гомелі рэклама запрашае ў дзівосныя Рэдыземнаморскія туры:

У гамельчукоў шмат мэталу. Бо іначай я не вытлумачаю сабе мацаваньне гэтага прыўкраснага знака:

А яшчэ ў Гомелі ёсьць ДАІшныя мікрааўтобусы (ну ці хаця-б адзін). Я, вядома, бачыў такое і ў Менску, але ўсяго іх я бачыў у цэлым жыцьці толькі два разы:

Акрамя таго, Гомель, як апынаецца, вызвалялі ад працоўных, і ў гонар гэтага нават ёсьць помнік:


fes_by кажа, што Гомель спрабуюць рабіць падобным да Менска. Я нічога на гэты конт не скажу, а толькі пакажу кавярню пад шпілем:

А таксама ўнівермаг «Беларусь»:

Яшчэ ў Гомелі быў досыць цікава аформлены тэхнікум:

І Новы год:


Акрамя таго, ў Гомелі проста на траве валяюцца акуляры:

А таксама растуць сумнеўнага выгляду грыбы:

Акрамя таго, амаль у цэнтры гораду пахаваны масон:

Але асобны рэспект ГДУ за пісьменнасьць:

Горад у цэлым неблагі, з душой, адметны. Дзякуй гасьціннаму гаспадару, што нас прытуліў на ноч, і дзякуй спадару fes_by за цёплы прыём і за экскурсію. =) Трэба абавязкова вяртацца. =)
Наступныя 175 км, што пралягаюць паміж Гомелем і Магілёвам, куды мы выправіліся зранку 20га, у гэты допіс ужо відавочна ня ўлазяць, таму дзеля скарачэньня адлегласьцяў пра Магілёў будзе сказана ў наступным і, відаць, ня сёньня.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments