?

Log in

No account? Create an account
Дзёньнічак.
And not much more to it.
Recent Entries 
12th/5 ’32 13:47 - Перадусім.
СБ
"Ня варта пісаць бязглузьдзіцу
для сытых азызлых твараў,
якія глядзяць на вуліцу
праз краты тэлеэкранаў
ў ружовых сьляпых акулярах
з-за рогу сталёвай хмары
насунутай прама на мары
з трухлявых старых мэмуараў.

Ня варта рабіць недарэчнасьці
і пляны, заўжды дасканалыя,
пытаньні з-за іх небясспрэчнасьці,
адказы - зусім нетрывалыя,
паўстаньні бялютка-крывавыя
і рухі няспраўджана-жвавыя,
бо ўлады ў няправасьці правыя,
а лёзы сякераў - іржавыя.

Ня варта чытаць усё гэта
абпаленым, п'яным, нэрвовым,
бо большасьць добрых паэтаў,
бо большасьць маральна здаровых
пад сьцягам зялёна-барвовым
чарговую выкрыюць змову
у статку калгасных кароваў
на дзесяць мільёнаў галоваў.

Пачаць-бы усё нанова...
Абавязкова пачнем!"
(czyhunacznik)

"Чалавек не павінны "адносна" уяўляць неўміручасьць свабоды." (dzeja)
"Мы нарадзіліся, каб быць дэбіламі, каб іншамоўна маўчаць." (С. Новак)
"Ісьці - ня страшна, страшна - не ісьці, калі гніе ушчэнт твая краіна!" (З уласнага)
"Ісьціна - ў каханьні!" (А. Сыс)
"Жыцьцё - бівак, ды я яго люблю!" (А. Сыс)
Кропка
Я ня ведаю, насамрэч, чаму такая пайшла тэндэнцыя, але людзі во нешта тут пішуць, і потым нават апынаецца, што іншыя з гатоўнасьцю ім нешта на гэта камэнтуюць. Напэўна, гэта здорава. Напэўна, хваля адраджэньня ЖЖ азначае, што ўсе наседзеліся па сваіх мэсэнджэрах і іншым такім.
Але што такое ЖЖ ў цяперашніх варунках-та? Пару год таму тут можна было радасна паплакацца ці расказаць пра сваю нянавісьць да зьявы А ці Б, ці іх ухваліць, а цяпер думкі звычайна ўкладаюцца ў пару радкоў, і ты імі, гэтымі радкамі, задаволены дастаткова.
Але ЖЖ — не пра нешматслоўнасьць. Допісы на пару радкоў выглядаюць несалідна. Пісаць многа не заўсёды хочацца і не заўсёды ёсьць пра што, камэнтаваць іншым — дык не асабліва ёсьць каму цяпер. Выкарыстоўваць ЖЖ як платформу для выказваньня поглядаў наогул марна — in a ghost town this whole thing has become there’s not really many ears, or eyes for this sake.
Расказваць пра жыцьцё, пра вандроўкі, пра досьведы, пра працу, пра ідыётаў на дарозе? Well, I think I’ve grown up enough to embrace the concept that in the end of the day no one really cares, and those who care would listen у асабістай размове.
(Памятаю часы, калі ў ЖЖ было харошым тонам хаваць «пад кат» доўгія допісы і здымкі, бо а) трафік; б) вялікі аб’ём пракруткі па стужцы, а сёньня, такое ўражаньне, за што заўгодна чапляліся-б прагна і вычытвалі-б кожную літарку. Гэта забаўна.)
Але я не пра гэта. Хай гэты допіс тут памаячыць, і мне ў тым ліку, каб я можа натхніўся што яшчэ сюды сэнсоўнае напісаць, праўда, ня ведаю, навошта. Ўся гэтая залішняя рэфлексыя да дабра не даводзіць. Як чалавек, які спрабаваў пісаць літаратурныя творы, я гэта ведаю харашо. %)
Peace, спадарства. %)

PS. Як вяшчае нам апошні допіс dzeja, LJ is when you have nothing to say and say it regularly. Well, not too regularly, it seems, huh? хД

PPS. А, і да. Падзадзяўбло мяне, што тут усё шэра, хай будзе цяпер ня-шэра.
16th/8 ’13 14:01 - ЖЖшнае
Кропка
Вось так зайсьці ў свой ЖЖ і раптам зразумець, што баісься нешта сюды пісаць, нібы і ня твой гэта ЖЖ, і ня ты так-жа пісаў сюды раней.
тваръ
Я, вядома, люблю свой горад, але чорт вазьмі, паводзіны камунальнікаў мяне выбешваюць. Бач ты, у цэнтры сталіцы я, каб ня ўпасці і нічога сабе не паламаць, вымушаны карыстацца сваім правам хадзіць па краі праезнай часткі, бо-ж хадзіць па ходніках немагчыма. І бедны будзе той міліцыянт, што паспрабуе дачапіцца, даліпан, я яго чысьціць там прымушу.
Ну і кіроўцы-ж, кіроўцы!.. З той пары, як я сам за стырном, прайшло ўжо досыць часу, але мяне з мудакамі на дарозе гэта ня толькі не прымірыла, а і наадварот — раней я сутыкаўся зь імі толькі на ходніках і пераходах, цяпер-жа я яшчэ й на дарозе іх бачу. І чым далей, тым болей іх паводзіны мне нагадваюць выхадцаў аднога сяльгасу на ўсходняй мяжы радзімы. Можа, праўды хадзіць па вуліцы з малатком, а потым калі што як-бы выпадкова выпускаць яго з рук у бок чарговага дзяўбаграя? Я тут на днях назіраў прыўкрасную сытуацыю, калі адзін кекс на пераходзе, каб мне не саступаць, паспрабаваў аб’ехаць і ледзь не ўпячатаўся ў сустрэчную машыну — ото было-б сьмеху.
Бяда ў тым, што ў нас адназначна няправільная сыстэма выдачы пасьведчаньняў на права кіраваньня машынамі — я столькі недалёкіх блазнаў і неадэкватаў, як за стырном, бачыў пакуль хіба толькі ў ВНУ. І ладна-б гэтыя ідыёты ня рупіліся пра іншых — я гэта разумею, мы ня ў той краіне жывем, дзе варта разьлічваць на ўзаемаветлівасьць, а як ідзе збліжэньне з Расеяй, дык і пагатоў — яны і на ўласную бясьпеку глядзяць скрозь пальцы. Яны ня тое што ня думаюць, што нешта можа здарыцца, яны наогул, выглядае, ня думаюць. «Я упэўнены ў сваім манэўры» — я думаю, самая папулярная думка перад ДТЗ із сьмяротным вынікам. Гэта добра, што дарога памылак не прабачае. Дрэнна, што такая колькасьць левых людзей на ёй можа і каго здаровага галавою падставіць.
Кропка
Калі я ўпусьціў у машыне крышачку адсеку для акумулятара ад тэлефона, я ня мог дастаць яе з-пад сядзеньня тры дні, пакуль ня ўзяў лінейку і не паспрабаваў яе адтуль выштурнхнуць. Урэшце дастаў, хоць і з пакутамі.
Але на гэтым расповеды пра мабільныя прыгоды не канчаюцца. Калісьці даўно ў мяне адклеілася ад той крышачкі вакенца, якое прыкрывае аб’ектыў. Я яго нават захаваў і адклаў, толькі куды — ужо ня ведаю. Сёньня раптоўна высьветлілася, што — хто-б мог падумаць! — кнопка джойстыка Nokia 5310 XpressMusic ідэальна становіцца на месца таго вакенца ў Nokia-ж 2700 Classic. Як быццам-бы яна для таго і прызначаная. Наўрад ці яны зрабілі гэта адмыслова, але выйшла займальна.

Але усе гэтыя гісторыі пра тэлефон на самай справе блякнуць перад гісторыяй пра каралеўскую пошту. Я думаю, ўсе тут ведаюць, што гэта такое: , пра каралеўскую пошту Аб’яднанага Каралеўства расказваць шмат ня варта. Але скажыце мне, якога чорта ў рамаўтадараўца Першамайскага раёна іхная спяцоўка?! Я ішоў з гаспадарчай крамы на прыпынак тралейбуса, і пабачыў звычайнага беларускага прыбіральніка з лагатыпам Royal Mail на сьпіне, я нават спачатку падумаў, што ён сам яго туды наляпіў, але-ж не — вось у такой куртцы ён прыбіраў вуліцы: . Гэты горад, ён нясе ў сабе процьму дзіўных рэчаў, паходжаньне якіх уяўляе загадку, і люк з надпісам «Петербуржская телефонная компания» ля Менскай РАУС, як апынулася, — не самая дзіўная зь іх. %)
23rd/11 ’12 13:49 - Дарожна-хуткаснае
Кропка
На выпадак, калі сярод прысутных ёсьць будучыя/нядаўнія кіроўцы, ці мо хто хоча асьвяжыць у памяці — раскажыце, ці працуе гэтая штучка — таблічка пра агульныя абмежаваньні хуткасьці на дарогах Беларусі.
тваръ
Лацінка ў мэтро — значная перамога і вялікі крок насустрач нацыянальнай самасьвядомасьці. На самай справе, пакуль замежнікі ня стануць саабражаць, што едучы ў іншую краіну, трэба хоць троху нешта дазнацца пра ейную мову, і пакуль самыя беларусы ня здолеюць уцяміць, што гэта павінна стаць нормай, усялякія убогія і бяздарныя журналісты і замежніцкія халуі будуць бегаць і крычаць, што лацінка ў мэтро — дрэнь. Чорт вазьмі, спытайце ў так любых вамі эўрапейцаў — як яны напішуць сваё імя па-ангельску. Ніколі француз ці чэх не адмовіцца ад дыякрытыкі — яму так зручна. Дзе ні натыкаюся ў тэкстах на падобныя прыклады — толькі мы, маючы нармальную традыцыю, грэбуем спадчынай. Так што такія справы, спадарства: сраць я хацеў на іх цяжкасьці — ня я госьць у сваёй краіне, то й ня ім не загадваць, як мне пісаць асабовыя ймёны, тым болей што лацінкавая традыцыя ў нас ёсьць свая, і ёсьць даўно. Паспрабуйце ў якой-небудзь Польшчы расказваць ім, што якія-небудзь Bydgoszcz ці Łódź павінныя пісацца «Bidgoshch» ці «Loods» — посьпехаў вам.
Кропка
Як ужо было сказана тутака, мы пусьціліся ў чароўную вандроўку па ўсходніх абласных цэнтрах Беларусі. Пасьля ўсяго адбылася яшчэ й вандроўка на Нясьвіж праз Новы Сьвержань, і пра гэта ўсё таксама тут. %) Дзякуй, напрыклад, Daimler AG — бязь іхнага прыўкраснага Mercedes-Benz E350 CDI (S211) нічога, відаць, і ня выйшла-б. %) Трэба сказаць, жалезны конь трымаўся малайцом, за ўсю доўгую дарогу не падвёў ні разу, падводзілі толькі нага і рука зь нязвычкі і стомы. То-ж пагналі!Collapse )
тваръ
You must be fucking kidding me! I got soaked to the skin while walking down the Charužaja St. not more than, like, ten minutes ago, and then I take a train to Uručča and what do I see? Not a sign of any rain, the streets are completely dry and there’s not even a cloud in the sky. Man, what the heck is this, some other dimension or what?!?! %)))) I definitely love the city. %))
This page was loaded Oct 22nd 2018, 2:58 pm GMT.