| Перадусім. |
|
|
12/5 ’32 р. аб 13.47 |
|
| |
"Ня варта пісаць бязглузьдзіцу
для сытых азызлых твараў,
якія глядзяць на вуліцу
праз краты тэлеэкранаў
ў ружовых сьляпых акулярах
з-за рогу сталёвай хмары
насунутай прама на мары
з трухлявых старых мэмуараў.
Ня варта рабіць недарэчнасьці
і пляны, заўжды дасканалыя,
пытаньні з-за іх небясспрэчнасьці,
адказы - зусім нетрывалыя,
паўстаньні бялютка-крывавыя
і рухі няспраўджана-жвавыя,
бо ўлады ў няправасьці правыя,
а лёзы сякераў - іржавыя.
Ня варта чытаць усё гэта
абпаленым, п'яным, нэрвовым,
бо большасьць добрых паэтаў,
бо большасьць маральна здаровых
пад сьцягам зялёна-барвовым
чарговую выкрыюць змову
у статку калгасных кароваў
на дзесяць мільёнаў галоваў.
Пачаць-бы усё нанова...
Абавязкова пачнем!" ( czyhunacznik)
"Чалавек не павінны "адносна" уяўляць неўміручасьць свабоды." ( dzeja)
"Мы нарадзіліся, каб быць дэбіламі, каб іншамоўна маўчаць." (С. Новак)
"Ісьці - ня страшна, страшна - не ісьці, калі гніе ушчэнт твая краіна!" (З уласнага)
"Ісьціна - ў каханьні!" (А. Сыс)
"Жыцьцё - бівак, ды я яго люблю!" (А. Сыс)
|
|
| |
|
Сказалі 17 - Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
| Жабрацка-тэатральнае |
|
|
16/12 ’11 р. аб 22.30 |
|
| |
Схадзілі ў тэатр на «Венчание», я цяпер думаю, што мне пальцы будуць сьніцца. Але ладна, допіс не дзеля гэтага. %)) Знаеце, што я люблю? Людзей, каторыя просюць грошы на абы-што зь легендамі тыпа «я прыехаў здалёк і мне няма грошай на квіток». Аднойчы прыклад гэткай схэмы быў зьдзейсьнены ў Зялёным Лузе глухім вечарам насупраць Радзянскага райвайскамата з просьбай пра грошы на квіток да Баранавіч (!!), але сёньня, сёньня быў верх мастацкага выкананьня. Дзьве дзевачкі літаральна напалі з наступным тэкстам: «Мы приехали из Петербурга оформлять документы для больного ребёнка (WTF?!), у нас украли сумочку (ага, менавіта таму ў рукох аловак (асадка?) і нататнік) с деньгами и документами и теперь нам нужны деньги на обратный билет и восстановление документов». Зьвярнуцца яны вырашылі не ў міліцыю (госьці з Расеі, ё, ўлюбёная катэґорыя нашых уладнікаў, яны і сваім артыкулы ўпайваюць, абы толькі маскалёў залагодзіць), а да мінакоў. Кажу «Грошай няма наяўных, ўсё на картцы, нічога не магу, насамрэч». І — о цуда! — стварэньне, што толькі от трэслася ад «плачу» і «гора» пачынае злавацца, зьбягае і крычыць «Правильно говорить „сапраўды“!» Піцерцы, мльо. Заслона. Напэўна, да мяне зараз таксама прыбяжыць аўтар гэтай пастановы і пачне крычаць, што «у меня своё видение пьесы и я как хочу, так её и переписываю, не хватало мне, чтобы всякие Спадары Беларусы меня тут говном поливали!!!!1111111» О, да, ну і трэба-ж шчыльна торбы пры сабе трымаць і кішэні неяк пільнаваць, калі ў вас такое што, будзьце пільныя, спадарства. =) Удачы дзевачкам у наступны раз. %)
|
|
| |
|
Сказалі 4 - Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
| Адукацыйнае |
|
|
6/12 ’11 р. аб 23.49 |
|
| |
Апошнім часам выпускнікі Інстытута журналістыкі ўпадабалі скардзіцца на крывавы рэжым, які іх разьмяркоўвае глыбока і надоўга. Можна шмат чаго казаць, але каб іх трасца пабрала, калі кожны з нас плоціць падаткі за тое, каб яны навучаліся, няхай яны адпрацуюць. І я ня бачу нічога страшнага ў тым, каб жыць у Х., у А., ды хоць у Чарнобыльскай зоне, праўда — ўсё прыроды болей, а не затручаны Менск. Не хапае грошай? Знаходзь падпрацоўкі, публікуйся нарэшце хаця-б, раз ты журналіст, а як усё адно не хапае — ну што-ж, значыць, гаўно ты, а не журналіст, ящетаю. Дзякуй, палягчэла.
|
|
| |
|
Сказалі 8 - Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
| Дарожна-нарматыўнае |
|
|
25/11 ’11 р. аб 15.53 |
|
| |
Сяджу, значыць, перакладаю ПДР. Трэці ці чацьверты дзень па невялічкіх кавалачках, зазіраючы ўва ўсякія харошыя слоўнічкі. І тут тут.бы мяне радуе навінай пра тое, што НЦПІ, аказваецца, зьмясьціў у сябе «неафіцыйны» пераклад, каторы як тую мазь — нават з хлебам есьці няможна, бо «вадзіцель», «уступаць» дарогу, «аўтапоезд» і іншае гаўно. Перакладаць-та я перакладаю і надалей, але дэматывуе, чорт вазьмі.
|
|
| |
|
Сказалі 2 - Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
| Аўтобуснае |
|
|
20/9 ’11 р. аб 15.40 |
|
| |
Пакуль людзі не перастануць думаць накшталт «Ай, до Освенцима ещё далеко», ніколі ў Беларусі нармальна нічога ня будзе. Абурэньне, халера яго дзяры. Ах, да, з чарговым падвышэньнем коштаў на мяса, сябры.
|
|
| |
|
Сказалі 6 - Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
| Дакладнае |
|
|
22/8 ’11 р. аб 13.25 |
|
| |
Большасць? А што такое большасць? Гэта усё лухта. Заўсёды розум мела толькі меншасць. Хіба агульнае дабро таго турбуе, У каго няма нічога? Ці жабрак Свабоду альбо выбар мае? Ён павінен Уладару, што яму плаціць, голас свой Заўсёды прадаваць, каб хлеб ды боты мець. Не трэба галасы лічыць – узважваць трэба: Не выжыве дзяржава доўга тая, Дзе большасць неразумная перамагае. Ф. Шылер, драма «Дзімітрый»
|
|
| |
|
Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
| Дарожнае |
|
|
27/6 ’11 р. аб 9.22 |
|
| |
Вось як выйшаў зранку з дому — 3 ДТЗ па дарозе на працу. Ў адным зь іх стаўся ўдзельнікам — нейкі кекс на джыпе ўехаў у дупу бацькавай машыне. Гэта я пра што. Культура кіраваньня-та рэч такая, што нам яе трапляе няшмат чамусьці. =/
|
|
| |
|
Сказалі 1 - Казаць! - Ў мэмарыз! - Распавесьці - Спасылка
|
| |
|
|
|
| лютага 2012 |
|
| |
| | 1 | 2 | 3 | 4 |
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 |
|
| |
|